Ангела Меркель: Раман Пратасевіч і Сафія Сапега павінны быць вызвалены

Ангела Меркель: Раман Пратасевіч і Сафія Сапега павінны быць вызвалены

Канцлер Германіі Ангела Меркель, якая прыбыла на саміт ЕС у Брусель, пракаментавала сітуацыю з самалётам Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву і прымусова прызямліўся ў Мінску, і з затрыманнем беларускага журналіста Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапега.

"Раман Пратасевіч павінен быць вызвалены, як і яго сяброўка Сафія Сапега", — кажа Меркель. Яна назвала сітуацыю з бортам Ryanair "прымусовай пасадкай, у выніку якой затрымалі апазіцыянера" і дадала, што іншыя версіі інцыдэнту не вызываюць даверу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі