Антуан Грызман стаў гульцом "Барселоны"

Антуан Грызман стаў гульцом "Барселоны"

28-гадовы Антуан Грызман стаў гульцом "Барселоны". Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба. За трансфер французскага нападаючага суперклубу давялося заплаціць 120 мільёнаў еўра. Кантракт з Грызманам разлічаны на 5 гадоў. Форвард за час выступлення за "Барсу" атрымае вялізную суму — 105 мільёнаў еўра.

Антуан Грызман — футбаліст нацыянальнай зборнай Францыі, чэмпіёна свету. Пяць апошніх гадоў ён гуляў за мадрыдскі "Атлетыка", у 257 матчах запісаў на свой рахунак 133 галы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі