Anything to say? Часовая скульптура ў падтрымку Wikileaks з'явілася ў Жэневе
Скульптурная кампазіцыя ў падтрымку Wikileaks у Жэневе / Geneva Press Club
Бронзавая скульптурная кампазіцыя “Anything To Say?” у падтрымку інфарматараў Wikileaks з'явілася ў Жэневе. На трох бронзавых крэслах усталяваныя фігуры Эдварда Сноўдана, Джуліяна Асанжа і Чэлсі Мэнінг.
Усе яны звязаныя з праектам Wikileaks, які разгалошваў інфармацыю пра парушэнні амерыканскіх спецслужбаў і дыпламатаў.
Побач знаходзіцца чацвёртае бронзавае крэсла — яно пустое. Назва кампазіцыі даслоўна перакладаецца як “Ці ёсць, што сказаць”?
Гэты вандроўны манумент упершыню з'явіўся ў Жэневе шэсць гадоў таму, а пасля пабываў і ў іншых еўрапейскіх гарадах.
Зараз актывісты ўсталявалі гэты аб'ект у Жэневе незадоўга да сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.
“Гэта помнік адвагі трох чалавек, якія <...> але аддалі перавагу казаць праўду”, - заяўляў аўтар скульптуры італьянскі мастак Давыду Дормино для мясцовага выдання Swiss Info, адкрываючы манумент яшчэ шэсць гадоў назад.
Мастак ставіць перад сабой пытанне, ці з'яўляюцца Асанж, Мэнінг і Сноўдан здраднікамі “ці героямі нашага часу"? Чацвёртае крэсла наўмысна пакінута пустым.
Мэнінг быў асуджаны на 35 гадоў гадоў пазбаўлення волі, яго памілаваў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Асанж знаходзіцца ў турме ў Лондане, у выпадку яго экстрадыцыі ў ЗША яму пагражае да 175 гадоў пазбаўлення волі. Сноўдан атрымаў дазвол на жыхарства ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.