Швецыя закрыла справу супраць Джуліяна Асанжа

Швецыя закрыла справу супраць Джуліяна Асанжа

Швецыя спыніла расследаванне супраць заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа і зняла абвінавачанне ў сексуальным гвалце, перадае Бі-Бі-Сі.

48-гадовы журналіст цяпер знаходзіцца ў лонданскай турме Бельмарш. Да гэтага ён сем гадоў хаваўся ў амбасадзе Эквадора ў Лондане.

Першапачаткова Асанжа выінавацілі ў згвалтаванні дзве жанчыны. Справа была пачатая ў 2010 годзе ў Швецыі. Яго вінавацілі ў сексуальных дамаганнях нібыта праз тое, што секс адбыўся без прэзерватыва. Неўзабаве следства было спыненае, але праз нейкі час яго аднавілі. Тэрмін даўнасці па гэтай справе скончыўся ў жніўні 2019 года.

Дарэчы, экстрадыцыі Асанжа з Вялікабрытаніі чакае таксама ЗША. Там яму можа пагражаць да пяці гадоў турмы. Але яго адвакаты заяўляюць, быццам у Штатах яго могуць асудзіць на пажыццёвае зняволенне.

У 2016 годзе Асанж заявіў пра свабю гатоўнасць здацца амерыканскім уладам, калі тыя памілуюць яго інфарматара Брэдлі Мэнінга. Той быў арыштаваны ў 2013 годзе і асуджаны на 35 гадоў зняволення. У турме Мэнінг змяніў пол і ўзяў імя Чэлсі. Прэзідэнт Барак Абама змякчыў прысуд Чэлсі Мэнінг, і ў траўні 2017 года яна выйшла на волю.

Аднак пасля гэтага Мэнінг зноў арыштавалі і асудзілі на два месяцы турмы за адмову даць паказанні па справе Джуліяна Асанжа калегіі прысяжных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі