Джуліяну Асанжу прысудзілі 50 тыдняў турмы

Джуліяну Асанжу прысудзілі 50 тыдняў турмы

Заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу вынеслі прысуд у Лондане: 50 тыдняў турэмнага зняволення за парушэнне ўмоваў выхаду пад заклад, паведамляе Reuters. Паводле суддзі, Асанж не здаўся добраахвотна і амбасада Эквадора, дзе ён знаходзіўся, была вымушаная дапусціць на сваю тэрыторыю паліцыю.

Калі Асанж адбудзе палову тэрміну без парушэнняў, яго могуць выпусціць датэрмінова.

Абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў выхаду пад заклад знаходзіцца па-за межамі больш сур’ёзных абвінавачанняў.

11 красавіка Джуліяна Асанжа арыштавалі ў амбасадзе Эквадора ў Лондане, дзе ён хаваўся амаль сем гадоў. Падставай для затрымання стаў выдадзены ордэр за няяўку ў суд.

Асанж застанецца пад вартай, бо ў судзе павінны прайсці слуханні аб яго экстрадыцыі ў ЗША. Там заснавальніку WikiLeaks можа пагражаць нават смяротная кара за распаўсюд сакрэтнай інфармацыі. Таксама яго выдачы дамагаецца Швецыі ў сувязі з расследаваннем па справе аб згвалтаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі