Апазіцыя адмовілася ад праймерыз у Бабруйску

Пра адмову ад праймерыз у гутарцы з Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін. Па яго словах, далейшы лёс праймерыз будзе вырашацца пасля таго, як з-пад адміністратыўнага арышту выйдзе Анатоль Лябедзька.



Марголін: "Прычына ў тым, што  мы не захацелі падстаўляць нашых прыхільнікаў там, бо на іх быў вельмі моцны наезд з боку КДБ. Што цяпер? Вось калі выйдзе Анатоль, мы будзем гэтую тэму абмяркоўваць. Ёсць некаторыя задумкі, каб не выклікаць такога наезду. Але гэта пакуль што ў стадыі абмеркавання, таму я пра гэта не гатовы казаць".



Правядзенне пробных праймерыз у Бабруйску меркаваў правесці грамадскі альянс "Талака". У яго ўваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", чатыры аргкамітэты — па стварэнні Партыі працоўных, беларускай жаночай партыі "Надзея", грамадскага праваабарончага аб'яднання "За справядлівыя выбары" і "Беларускага руху", а таксама незарэгістраваная арганізацыя "Маладая Беларусь".



Фота — belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі