Апазіцыя не трапіла ў Гомельскі абласны выбаркам
Прадстаўнікі апазіцыі не ўлучаныя ў склад Гомельскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Увайсці ў абласную камісію хацелі прадстаўнікі структур Партыі БНФ, АГП і "Справядлівага свету".
Аднак пры фармаванні камісіі прадстаўнікі аблвыканкама заявілі, што перавага аддаецца тым, хто мае практычны досвед працы ў выбаркамах. У камісію ўключылі 13 чалавек. Туды трапілі прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, ЛДП і КПБ.
Паводле інфармацыі БелаПАН, не ўвайшлі ў склад раённых камісій сябры АГП у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве. У апошнім горадзе сябра партыі Ўладзімір Цітуленка вылучаўся ў склад камісіі паводле партыйнага спісу, а таксама ад трох груп грамадзян. Тым не менш яго не ўключылі ў камісію.