Апазіцыянер з Гомеля незадаволены адказам з Нацбанка пра дэвальвацыю

Апазіцыянер з Гомеля Ігар Случак атрымаў з Нацыянальнага банка адказ на свой зварот у справе дэвальвацыі беларускага рубля. Нагадаем, ён прасіў патлумачыць, чаму пра дэвальвацыю, якая многім нанесла страты, не было паведамлена напярэдадні. Таксама Случак прасіў яму паведаміць, на якое чысло плануецца другі этап дэвальвацыі і дэнамінацыя.

Адказ з Нацбанка прыйшоў за подпісам першага намесніка старшыні праўлення Юрыя Алымава. Ён патлумачыў апазіцыянеру, што карэкціроўка абменнага курса нацыянальнай валюты ва ўмовах глабальнага крызісу была неабходная для эканамічнай і фінансавай стабілізацыі. А зроблена было гэта ў "разавым парадку" для таго, каб не было "працяглага перыяду нестабільнасці", які б пагражаў працы усёй эканамічнай сістэмы.

Алымаў паабяцаў Случаку, што ў бліжэйшы час "не будзе праводзіцца істотная карэкціроўка абменнага курса беларускага рубля да замежных валют". Што да дэнамінацыі, дык першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка нагадаў, што рашэнне ў гэтым пытанні прымае кіраўнік дзяржавы і насельніцтва будзе праінфармаванае за пэўны час да яе правядзення.
Гомельскі апазіцыянер застаўся незадаволены такім адказам, бо не атрымаў "зразумелага і канкрэтнага адказу" на свой зварот.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі