Апазіцыянеры ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці (фота)
Прадстаўнікі беларускага дэмруху ўсклалі кветкі ля помніка ў Брэсцкай крэпасці. Каля 30 чалавек ушанавалі такім чынам еўрапейскую дату Дня перамогі над фашыстамі.
Былі сярод іх прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі “Справядлівы свет”, Свабоднага прафсаюза Беларускага.
Нагадаем, што ў большасці краін Еўрасаюзу Дзень перамогі святкуецца менавіта як угодкі падпісання Акту аб капітуляцыі фашыстоўскай Германіі, а 9 траўня святкуюць Дзень Еўропы.
На фота: Момант ускладвання кветак да Вечнага агню.
Фота: Яўген Бяласін.