Апазнаныя міліцыянты, якія катавалі на марозе ўкраінца (відэа)

Па яго словах, якія перадае uainfo.org, Міхаіла Гаўрылюка на вуліцы Грушэўскага катавалі байцы спецпадраздзялення "Амега" з Новых Петроўцаў.



Ярэма кажа, што падраздзяленне "Амега" выконвае функцыі па барацьбе з тэрарызмам, з арганізаванай злачыннасцю. Супрацоўнікаў падраздзялення ён апазнаў на відэа.



Ён назваў сілавікоў, якія здзекваліся з Гаўрылюка, адкідамі ды фашыстамі і дадаў, што іх трэба судзіць.



Як паведамляла Еўрарадыё, сілавікі злавілі пратэстоўца, распранулі яго і вывелі голым на мароз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі