Апублікаваны змест 28 саюзных праграм, узгодненых Лукашэнкам і Пуціным
Апублікаваны змест 28 саюзных праграм, узгодненых 9 верасня ў Маскве Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. У пятніцу яны былі ўхвалены ў Мінску саўмінам саюзнай дзяржавы. З беларускага боку прысутнічаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, з расійскага боку — прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Яны прынялі сумесную заяву з "прынцыповымі задачамі саюзнага будаўніцтва".
"Ухвалены рашэнні аб паглыбленні інтэграцыі на аснове 28 саюзных праграм, яны ўсе ўзгоднены", — цытуе словы Мішусціна ТАСС. Паводле яго слоў, згаданыя праграмы "вызначаюць дакладную траекторыю сумеснай працы практычна ва ўсіх сферах сумеснай дзейнасці".
Дагэтуль змест "саюзных праграм", якія абмяркоўваліся ўрадамі і кіраўнікамі краін, не публікаваўся. Іх плануюць прыняць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, прызначанага на 4 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.