Аракелян распрануўся да трусоў і пляснуў дзяўчыну па задзе

Аракелян распрануўся да трусоў і пляснуў дзяўчыну па задзе

Мінскі джазмен Павел Аракелян апублікаваў эратычнае відэа пра “кепскага Санту”. Пачынаецца ўсё прыстойна, але пасля Санта са Снягуркай распранаюцца да бялізны і пускаюцца ва ўсе цяжкія.

“Кепскі Санта робіць тое самае, што і добры, але яшчэ лепш”, — мяркуе Аракелян. У залежнасці ад фармату, выклік “кепскага Санты” і каманды можа каштаваць ад 200 да 500 долараў.

“Мэта відэа — аб’ектызаваць усіх: мужчын, жанчын, свята, Новы год”, — працягвае музыка. Ён не перажывае, што ролік можа не спадабацца кансерватарам ці феміністкам: “Не бачу асаблівага сэнсу ацэньваць ці не ацэньваць жарт. А ўвогуле феміністкі мяне любяць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі