Арамнаў: За апошні месяц я атрымаў 96 рублёў

Арамнаў: За апошні месяц я атрымаў 96 рублёў

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008, кажа, што ў мінулым месяцы атрымаў у якасці заробку толькі 96 рублёў. Такую суму ён назваў у каментары спартоваму выданню "Прессбол"

"Ведаеце, колькі я атрымаў за апошні месяц? 96 рублёў. Ня 960 — 96. Чаму? Таму што заробак такі. Пастаянна вылічваюць нейкія штрафы, выдаткі... Старая пятля да гэтага часу на мне. Канфіскавалі машыну, процьма іншых праблем. Не магу забыць пра іх, стаць на ногі. Калі б я не быў алімпійскім чэмпіёнам, рэальна не справіўся б з усім гэтым", — паскардзіўся цяжкаатлет.

Дарэчы, днямі стала вядома, што легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь атрымоўвае пенсію ў 130 рублёў. На яго рахунку — тры чэмпіёнскія тытулы на Алімпіядах і сем залатых медалёў на чэмпіянатах свету. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі