Легендарны спартсмен Аляксандр Мядзведзь атрымлівае 130 рублёў пенсіі

Легендарны спартсмен Аляксандр Мядзведзь атрымлівае 130 рублёў пенсіі

Легендарны беларускі барэц Аляксандр Мядзведзь сёння адзначае 80-гадовы юбілей. Сярод яго дасягненняў — тры чэмпіёнскія тытулы на Алімпіядах і сем залатых медалёў на чэмпіянатах свету. У інтэрв’ю by.tribuna тытулаваны спартсмен прызнаецца, што цяпер змагаецца са “стомленасцю ад жыцця”.

“Сесці на ганку і нічога не рабіць — не ў маёй натуры. Хоць з кіёчкам апошнім часам, але ўвесь час у руху. Прынамсі, рэгулярна ў Стайках, дзе сустракаюся з моладдзю”, — сказаў ён.

Пры гэтым Аляксандр Мядзведзь кажа, што калі б меў магчымасць зноў паўтарыць свой шлях у спорце, то ён не стаў бы гэтага рабіць, бо гэты шлях быў занадта складаным. У якасці прыкладу ён прыводзіць свайго сына Аляксея, які таксама займаўся барацьбой і атрымаў тытул чэмпіёна свету, але сышоў са спорту.

Спартовая слава самога Аляксандра Мядзведзя не прынесла яму забяспечаную старасць: ён атрымлівае 130 рублёў пенсіі.

Сёння, дарэчы, адбылася цырымонія ўзнагароджання спартсмена медалём Нацыянальнага алімпійскага камітэту “За выбітныя заслугі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі