Arcade Fire стануць хэдлайнерамі "Гластанбэры-2014

Адразу за паведамленнем музыкаў адпаведная інфармацыя з'явілася і на сайце "Гластанбэры".

Музыкі выступяць у першы дзень знакамітага брытанскага фэсту. Раней заснавальнік фестывалю Майкл Івіс намякнуў, што лайн-ап сёлета складуць гурты, якія ніколі не выходзілі на сцэну фэсту. Прэса мяркуе, што гэта могуць быць Fleetwood Mac, Прынс, Daft Punk ці Канье Уэст. Праўда, музыкі пакуль трымаюць маўчанне наконт свайго ўдзелу ў форуме.


Нагадаем, летась хэдлайнерамі "Гластанбэры" былі The Rolling Stones, Arctic Monkeys і Mumford and Sons.

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі