Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся ў Мінск і правядзе калядныя службы

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на ўрачыстай каляднай службе / Catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на ўрачыстай каляднай службе / Catholic.by

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і ўзначаліць урачыстыя калядныя службы ў двух касцёлах Мінска, паведамляе Catholic.by.

Сёння ў Архікафедральным касцёле на плошчы Свабоды ў Мінску пройдуць дзве святочныя службы. Першая пачнецца ў 19:00. Другая ў 21:00 пройдзе на беларускай мове, у ёй возьме ўдзел апостальскі нунцый, арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Заўтра, 25 снежня, службы пройдуць аб 11-й і а 13-й гадзіне ў касцёле святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці.

Будзе арганізаваная жывая трансляцыя на каталіцкім партале Catholic.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі