Арцём Радзькоў сышоў з пасады галоўнага трэнера "Іслачы"

Арцём Радзькоў атрымлівае ўзнагароду найлепшага трэнера беларускага чэмпіянату / fcisloch.by
Арцём Радзькоў атрымлівае ўзнагароду найлепшага трэнера беларускага чэмпіянату / fcisloch.by

Арцём Радзькоў сышоў з пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба "Іслач". Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў, піша fcisloch.by.

Радзькоў працаваў з камандай з пачатку мінулага года. У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі "Іслач" заняла пятае месца. 37-гадовага Арцёма Радзькова прызналі найлепшым трэнерам першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі