Арганізатарку свята для дзяцей украінскіх бежанцаў арыштавалі на 7 сутак
7 сутак арышту атрымала гомельская актывістка Ала Караленка, якая дапамагала арганізаваць свята для дзяцей украінскіх уцекачоў. Па якім артыкуле судзілі жанчыну, невядома, паведамляе амрыканская радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай.
Свята для ўкраінскіх дзяцей мелася прайсці 27 чэрвеня ў гомельскім парку, але міліцыя яго разагнала. Паводле афіцыйнай версіі, прычына ў тым, што арганізатары не падалі заяўку ў гарвыканкам. Свята правялі ў іншым месцы ў фармаце прыватнай сустрэчы.
29 чэрвеня міліцыя затрымала Алу Караленка і адправіла ў Гомельскі ІЧУ.
Таксама відавочцы мяркуюць, што пасля мерапрыемства маглі затрымаць яшчэ аднаго чалавека: ён не выходзіць на сувязь, а яго месцазнаходжанне невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.