Арганізатары акцыі пад амбасадай ЗША не далі грошай "цітушкам" (відэа)
Уначы на 23 студзеня сотні "цітушак" атачылі амбасаду ЗША ў Кіеве.
Перад гэтым ЗША заявілі, што ў адказ на сілавыя дзеянні ўкраінскай улады могуць увесці дадатковыя санкцыі да ранейшай адмены візаў некаторым чыноўнікам.
Аднак у выніку "цітушкі" засталіся без абяцаных за акцыю грошай. Каля станцыі метро "Універсітэт" яны заблакавалі аўтамабіль каардынатара акцыі, які адмовіўся ім плаціць, піша unian.net.
Супраць нядобрасумленнага арганізатара "мітынгу" пратэставалі каля 50 маладых чалавек. На відэароліку чуваць, як паміж сабою ўдзельнікі акцыі кажуць, што гатовыя адпомсціць арганізатару, спаліўшы яго аўто.
Фота з сацыяльных сетак