Аршанцаў палохаюць "вірусам Майдана"
На Аршанскіх цепласетках засцерагаюць ад візітаў ва Украіну.
Кіраўніцтва цепласетак на днях сабрала ўсіх работнікаў гэтай дзяржаўнай арганізацыі і распавяло падрабязнасці ўкраінскіх падзеяў, піша праваабарончы сайт "Вясна".
У прыватнасці, людзям паведамілі, што актывістам Майдана за ўдзел у мітынгах плацілі па 3000 долараў. Акрамя таго, кіраўніцтва цепласетак заявіла, што ўдзельнікі Майдану атрымалі невядомае захворванне і цяпер ад яго пачынаюць паміраць. Па іх словах, верагодна, нехта мог нешта падмяшаць у ежу актывістаў Майдана і цяпер усе яны з'яўляюцца носьбітамі невядомага захворвання.
Фота — sibnet.ru