Аршанцы збіраюць подпісы супраць будаўніцтва 10-й царквы ў горадзе

Аршанцы збіраюць подпісы супраць будаўніцтва 10-й царквы ў горадзе

У Оршы пачаўся збор подпісаў супраць будаўніцтва чарговай праваслаўнай царквы. Ініцыятары размясцілі свой зварот да Аршанскага райвыканкама на сайце petitions.by. 

Царкву плануецца пабудаваць у раёне Задняпроўе на вуліцы Язэпа Драздовіча. Як піша orsha.eu, гэта будзе ўжо пяты храм у гэтым раёне горада. А агулам на Оршу гэта будзе дзясятая праваслаўная царква. 

Аўтары петыцыі лічаць, што ў горадзе дастаткова праваслаўных храмаў: "Наяўных праваслаўных храмаў у горадзе, на нашу думку, цалкам дастаткова для вернікаў. Нават падчас святочных службаў не ўсе аршанскія цэрквы добра запаўняюцца людзьмі. Такім чынам, новая царква, якую плануецца збудаваць у Оршы, мяркуем, абсалютна не патрэбная гораду".

Яны адзначаюць, што праваслаўная царква займаецца будаўніцтвам новага храма, але не аднаўляе былы базыльянскі манастыр у цэнтры горада. Гэты комплекс быў перададзены на баланс парваслаўнай царквы некалькі гадоў таму. На яго аднаўленне, па словах царкоўнага кіраўніцтва, няма фінансаў.

Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна супраць будаўніцтва чарговай царквы ў горадзе збіралі подпісы жыхары Салігорска.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі