Арына Сабаленка другі раз заваявала тытул ва Ухані

Арына Сабаленка другі раз заваявала тытул ва Ухані

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка абараніла свой чэмпіёнскі тытул на турніры ў кітайскі Ухані. У фінале адзіночнага разраду яна гуляла з амерыканкай Элісан Рыске і перамагла ў трох сэтах —  6:3, 3:6, 6:1.

У паўфінальным паядынку турніра Сабаленка выбіла з барацьбы за тытул першую ракетку свету Эшлі Барці з Аўстраліі —  7:5, 6:4. Раней яна перамагла Кікі Бертэнс з Нідэрландаў, сваю суайчынніцу Аляксандру Сасновіч, амерыканку Дэніэл Колінз і Алену Рыбакіну з Казахстана.

Арыну Сабаленка таксама чакае фінальны матч у парным разрадзе, у якім яна выступае ў тандэме з бельгійкай Элізе Мертенс. Іх саперніцамі стануць кітаянка Ін-Ін Дуань і расіянка Вераніка Кудерметава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі