Арына Сабаленка: Мне ўсё роўна, супраць каго я гуляю

Арына Сабаленка: Мне ўсё роўна, супраць каго я гуляю

Першая ракетка Беларусі і 25-я ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў амерыканскім Нью-Хейвене. Там яна сустрэнецца з Юліяй Гергес з Германіі, 9-й у рэйтынгу WTA. А напярэдадні ў чвэрцьфінале Сабаленка ўпэўнена перайграла Белінду Бенчыч (64) са Швейцарыі — 6:3, 6:2.

"Мне ўсё роўна, супраць каго я гуляю, — цытуе словы беларускай тэнісісткі сайт wtatennis.com. — Проста выходжу на корт і стараюся паказаць свой найлепшы тэніс".

Тым часам сталі вядомыя саперніцы беларусак у першым раўндзе адкрытага чэмпіянату ЗША. Арына Сабаленка згуляе з амерыканкай Даніэль Колінс (36), Аляксандра Сасновіч (37-е месца ў рэйтынгу WTA) — з швейцаркай Беліндай Бенчыч (той самай, якую ўчора абыграла Сабаленка), Вікторыя Азаранка (80) — з Вікторыяй Кужмавай са Славакіі (56), Вера Лапко (70) — з Кацярынай Бандарэнка з Украіны (84).

Арына Сабаленка: Мне ўсё роўна, супраць каго я гуляю
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі