Арына Сабаленка можа патрапіць на выніковы турнір WTA ў Сінгапуры

Арына Сабаленка можа патрапіць на выніковы турнір WTA ў Сінгапуры

Арына Сабаленка можа патрапіць на выніковы турнір WTA ў Сінгапуры. Як інфармуе афіцыйны сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі, беларуская тэнісістка — першая запасная. А першая ракетка свету румынка Сімона Халеп знялася з-за траўмы. Яе заменіць Кікі Бертэнс з Галандыі. Разам з ёй пуцёўкі на турнір атрымалі Ангеліка Кербер з Германіі, Наомі Осака з Японіі, Петра Квітава і Караліна Плішкава з Чэхіі, Каралін Вазняцкі з Даніі, Слоан Сцівенс з ЗША і Эліна Світоліна з Украіны. Калі хтосьці з іх атрымае траўму ці адмовіцца з іншых прычын ад удзелу, тады і спатрэбіцца першая запасная тэнісістка.

Сабаленка страціла шанцы на патрапленне на выніковы турнір WTA пасля няўдачы ў кітайскім Цяньцзіні. Пасля гэтага яна адмовілася ад удзелу ў Кубку Крамля. І вось у беларускі з'явіўся шанец усё ж згуляць у Сінгапуры (праўда, месца першай запасной Сабаленка яшчэ можа страціць, яе канкурэнткі выступаюць на Кубку Крамля — Анастасія Севастава з Латвіі і Дар'я Касаткіна з Расіі). Выніковы турнір пачнецца 21 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі