Арына Сабаленка паднялася на 12-е месца ў рэйтынгу WTA
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 12-е месца ў рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак. Тыдзень таму Арына была 15-й, а яе найлепшая пазіцыя ў рэйтынгу — 11-я. Дарэчы, Сабаленка прызнаная "навічком года" ў сусветным жаночым тэнісе.
Аляксандра Сасновіч была 31-й, а цяпер — 30-я. На тры радкі паднялася Вікторыя Азаранка, яна 53-я ракетка свету. Вера Лапко, наадварот, пагоршыла сваё становішча — тыдзень таму яна была 62-я, а цяпер — 65-я.
Першая ракетка свету — румынка Сімона Халеп. Адзіная змене ў першай дзясятцы — у яе ўвайшла расіянка Дар'я Касаткіна. Яна заняла там месца немкі Юліі Гергес.