Арына Сабаленка паднялася на адну пазіцыю ў рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка паднялася на адно месца ў рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі. У абноўленай версіі рэйтынга WTA лепшая з беларускіх тэнісістак ізноў займае 11-ы радок.
Сабаленка ўжо была 11-й ракеткай свету: яна дасягнула гэтай пазіцыі 8 кастрычніка пасля таго, як спачатку дайшла да ¼ US Open, а потым выйграла турнір WTA ў кітайскім Ухане.
Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко ў абноўленым рэйтынгу захавалі 30-е і 65-е месца. Колішняя першая ракетка свету Вікторыя Азаранка стала 51-й, а тыдзень таму займала 52-е месца.
Лідыруе ў рэйтынгу румынская тэнісістка Сімона Халеп.