Арына Сабаленка: у наступным сезоне буду лысай
Першая ракетка Беларусі і 11-я ў сусветным рэйтынгу Арына Сабаленка адказала на пытанні падпісчыкаў у Instagram. Яна прызналася, што з 14 гадоў марыць стаць першай ракеткай свету. У бліжэйшыя дзесяць гадоў не збіраецца думаць пра дзяцей. Што да музыкі, то яна "слухае ўсё запар". Вельмі любіць цукар і ўсе стравы з ім. Важыць 21-гадовая Сабаленка 66 кілаграмаў.
Хтосьці з падпісчыкаў пацікавіўся, з якой прычоскай тэнісістка будзе выступаць у наступным сезоне. "Лысай буду :)", — адказала Арына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.