Арына Сабаленка — у паўфінале турніру ў Санкт-Пецярбургу
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA ў Санкт-Пецярбургу. У пятніцу ў матчы 1/4 фіналу яна перамагла расіянку Кацярыну Аляксандраву — 6:3, 6:4. Сабаленка — 10-я ракетка свету, яе саперніца — 78-я. "Больш змагалася з сабой, чым з саперніцай", — сказала пасля паядынку беларуска. Пры гэтым яна адзначыла добры тэніс, які прадэманстравала Аляксандрава.
У матчы 1/2 фіналу Арына згуляе з пераможцай чвэрцьфінальнай пары Анастасія Паўлючэнкава (Расія, 32-я ракетка свету) і Кікі Бертэнс (Галандыя, 8).
.@SabalenkaA gets the win over Alexandrova 6-3, 6-4.@Formula_TX Semifinal bound! pic.twitter.com/K6XzSjtyfE
— WTA (@WTA) 1 февраля 2019 г.
.@SabalenkaA takes the first set 6-3.@Formula_TX pic.twitter.com/KBr5UeSpGk
— WTA (@WTA) 1 февраля 2019 г.
The first @Formula_TX quarterfinal of the day is off to a rocking start by Ekaterina Alexandrova and @SabalenkaA pic.twitter.com/A7Y42cdJqj
— WTA (@WTA) 1 февраля 2019 г.