Арына Сабаленка вярнулася на 10-е месца ў рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка вярнулася на 10-е месца ў рэйтынгу WTA (тыдзень таму яна была 11-я), яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак. Вікторыя Азаранка паднялася на два радкі, цяпер яна на 38-м месцы. Аляксандра Сасновіч страціла 6 пазіцый і апусцілася на 42-гі радок у рэйтынгу. Вера Лапко на мінулым тыдні была на 106-м месцы, цяпер — на 120-м.
Першай ракеткай свету застаецца аўстралійка Эшлі Барці.
Вікторыя Азаранка / Instagram