Арына Сабаленка выйграла малы выніковы турнір WTA

Арына Сабаленка выйграла малы выніковы турнір WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№14 сусветнага рэйтынгу) выйграла малы выніковы турнір WTA. У вырашальным паядынку яна супрацьстаяла прадстаўніцы Нідэрландаў Кікі Бертэнс (10) і ўпэўнена перамагла ў двух сэтах —  6:4, 6:2.

На гэтым турніры Арына абыграла Марыю Сакары з Грэцыі —  6:3, 6:4, Элізэ Мертэнс з Бельгіі —  6:4, 3:6, 7:5 і Караліну Мухаву з Чэхіі —  7:5, 7:6.

Для Сабаленка гэта пяты тытул на турнірах WTA.

На наступным тыдні беларуска выступіць у парным разрадзе галоўнага выніковага турніру WTA. Яе партнёркай будзе Элізэ Мертэнс.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі