Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 тэніснага турніру ў Пекіне

Кэці Бултэр і Арына Сабаленка

Кэці Бултэр і Арына Сабаленка / twitter.com/ChinaOpen

Ва ўпартай барацьбе беларуска Арына Сабаленка здолела прабіцца ў 1/8 тэніснага чэмпіянату ў Пекіне.

Першая ракетка свету дзве з паловай гадзіны змагалася з брытанкай Кэці Бултэр (56-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA) на кортах China Open. Вынік — перамога з лікам 7:5, 7:6 (7:2).

Наступнай саперніцай беларускі будзе італьянка Жасмін Пааліні (36).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі