Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Пекіне
Арына Сабаленка
Першая ракетка свету Арына Сабаленка ў 1/8 турніру ў Пекіне абыграла італьянскую тэнісістку Жасмін Пааліні (36-ы нумар у рэйтынгу WTA) — 6:4, 7:6 (7:4).
У чвэрцьфінале турніру саперніцай беларускі будзе Алена Рыбакіна з Казахстана. У сусветным рэйтынгу яна займае пятае месца.
Закончыцца тэнісны турнір у Пекіне 8 кастрычніка. Яго агульны прызавы фонд складае 8,1 мільёна долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.