Арына Сабаленка знялася з Кубка Крамля

Арына Сабаленка. Фота: Reuters
Арына Сабаленка. Фота: Reuters

Арына Сабаленка (№15 у рэйтынгу WTA) знялася з Кубка Крамля. Першая ракетка Беларусі прапусціць турнір у Маскве праз хваробу.

Пра гэта стала вядома перад пачаткам цырымоніі лёсавання, якая прайшла 14 кастрычніка ў галоўным будынку інфармацыйнага агенцтва ТАСС.

"Арына Сабаленка з Беларусі знялася з турніра па хваробе, яе месца зойме "лакі лузер". Такім чынам, у нас будзе 5 кваліфікантаў і адзін "лакі лузер", паведамляе прэс-служба Кубка Крамля са спасылкай на супервайзера жаночага турніру Тоні Чо.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка пацярпела прыкрае паражэнне ад 329-й ракеткі свету Цімеі Бачынскі са Швейцарыі. Гэта паражэнне ў 1/4 фіналу турніру ў кітайскім Цяньцзіні пазбавіла беларуску шанцаў на ўдзел у выніковым турніры WTA.

29-й Кубак Крамля праходзіць у Маскве з 13 па 21 кастрычніка. Прызавы фонд турніру складае $1,8 млн (936 тысяч долараў у мужчынскім разрадзе, 932 тысячы долараў — у жаночым).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі