Арыштаваны ў Мінску гендырэктар "Уралкалія": Маці супакоілася

Пра гэта заявіў кіраўнік консульскай службы пасольства Расіі ў Мінску Ігар Карагін.



"Ён не скардзіцца ні на здароўе, ні на што іншае, — цытуе словы расійскага дыпламата РІА "Новости". — Не выказваў нейкіх іншых просьбаў ці пажаданняў".



Маці Баўмгертнера знаходзіцца з ім, але ў момант сустрэчы яе ў кватэры не было. "Ён (Баўмгертнер) сказаў, што маці супакоілася, бо знаходзіцца побач з сынам", — адзначыў Ігар Карагін. Ён дадаў, што работнікі пасольства будуць сустракацца з Уладзіславам Баўмгертнерам не радзей аднаго разу на два месяцы, "калі не будзе форс-мажора".
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Аляксандр Лукашэнка не выключае, што Баўмгертнера могуць экстрадаваць у Расію.  

Лукашэнка: Няхай Баўмгертнер падзякуе ўласнай маці

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі