Астапчук — пра парад: замест пакатушак іржавага жалеза аддайце грошы ветэранам

Астапчук — пра парад: замест пакатушак іржавага жалеза аддайце грошы ветэранам

Перанос альбо адмена параду на Дзень Перамогі падчас пандэміі каранавіруса зусім не пакрыўдзілі б ветэранаў. Такое меркаванне штурхальніца ядра, чэмпіёнка свету і Еўропы Надзея Астапчук выказала ў гутарцы са спартовым сайтам Tribuna.com. 

Астапчук лічыць, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі сур'ёзная. "Нікому не хочацца згубіць сваіх родных і блізкіх. У такой сітуацыі трэба берагчы ў першую чаргу людзей", — мяркуе яна.

Сама спартоўка стараецца максімальна сядзець дома, а гуляць выходзіць у той час, калі менш за ўсё людзей. Таксама стараецца пазбягаць публічных месцаў.

Астапчук лічыць, што працягваць футбольны чэмпіянат у сённяшніх умовах — глупства. А вайсковы парад на Дзень Перамогі, на яе думку, проста падоўжыць пік захворвання на каранавірус. 

"У гэтай сітуацыі ветэранаў бы не пакрыўдзілі, калі б парад перанеслі альбо адмянілі зусім. На маю думку, грошы, выдаткаваныя на пакатушкі ржавага жалеза, лепш бы патрацілі на ветэранаў. Зрабілі б нейкія выплаты. Тым больш колькі ім засталося жыць. Раздайце грошы тым, каму яны больш важныя і патрэбныя, чым гэтыя бескарысныя катанні танкаў і лятанні самалётаў", — кажа атлетка.

На 1 траўня ў Беларусі выяўлена 14 917 выпадкаў каранавіруса, памерлі 93 пацыенты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі