Асуджаная шматдзетная маці, якая абкрадала і падпальвала дамы

На 8 гадоў зняволення асудзілі 45-гадовую жанчыну з-пад Лунінца, якая абакрала і падпаліла два дамы. Непрацуючая жыхарка вёскі Сітніца паступова раскрала маёмасць з дзвюх суседскіх дач. Каб схаваць крадзеж, жанчына падпаліла абодва дамы.

За нанесеную шкоду з яе яшчэ і спагналі 38 млн. рублёў. Суд адзначыў, што ў якасці змякчэння віны ўлічыў прызнанне і раскаянне абвінавачанай, наяўнасць траіх непаўналетніх дзяцей. У якасці абцяжарвання віны - стан ап'янення падчас злачынстваў і ранейшы прысуд за крадзеж.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі