Аўстраліец Уэбер не пакінуў шанцаў для іншых пілотаў на трасе у Каталоніі
Пяты этап чэмпіяната свету па аўтагонках 2010 года у класе Формула-1 Гран-пры Іспаніі, які прайшоў 9 траўня на трасе Каталонія у Барселоне, завяршыўся перамогай пілота RBR-Renault аўстралійца Марка Уэбера. За два кругі да фінішу не вытрымала левая пярэдняя шына баліда McLaren-Mercedes пад кіраўніцтвам англічаніна Льюіса Хамільтана, які ўпэўнена набліжаўся да фінушу на другой пазіцыі. У выніку віцэ-чэмпіён свету завяршыў гонку у адбойніку, а другое места дасталася іспанцу Фернанда Алонса на Ferrari.
Другі пілот RBR-Renault немец Себасцьян Фетэль, нягледзячы на праблемы з тармазамі, здолеў давесці свой балід да фінішу на трэцяй пазіцыі. Сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер прынёс камандзе Mercedes GP 4-е месца, ну а замкнуў лепшую пяцёрку дзейны чэмпіён свету пілот McLaren-Mercedes англічанін Джэнсан Батан. Ён, дарэчы, у сярэдзіне гонкі пасля змены колаў страціў пазіцыю перад Шумахерам, але так і не здолеў яе вярнуць.
Пасля пяці этапаў у агульным заліку сярод пілотаў па ранейшаму лідыруе Джэнсан Батан — 70 пунктаў, на другое месца выйшоў Фернанда Алонса — 67, трэці Себасцьян Фетэль — 60. Ужо праз тыдзень з 13-га па 16-га траўня нас чакае найпрэстыжнейшы з усіх этапаў чэмпіяната — Гран-пры Манака.