У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва
Рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін з 23 лютага павялічваюцца на 1 капейку, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".
У прэс-службе называюць гэта "цэнавай стратэгіяй па індэксацыі гранічных максімальных коштаў на нафтапрадукты" з улікам росту сусветных катыровак нафты.
У гонар Дня абаронцаў Айчыны 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 74 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 84 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 6 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 84 капейкі.
Ад пачатку года паліва даражэе ўжо чацвёрты раз. Папярэдняе павышэнне коштаў было 16 лютага — тыдзень таму. Кожны раз кошты павялічваюцца на 1 капейку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.