Аварыя на Другім кальцы ў Мінску: Volkswagen перакуліўся, два чалавекі ў лякарні

Аварыя на Другім кальцы ў Мінску: Volkswagen перакуліўся, два чалавекі ў лякарні

Два чалавекі пацярпелі ў ДТЗ на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай у Мінску. Як паведамляе сталічная ДАІ, аварыя адбылася 16 снежня прыкладна ў 9:30. Кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па вуліцы Нававіленскай з боку завулка Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, што рухаўся з боку праспекта Пераможцаў па вуліцы Арлоўскай.

У выніку сутыкнення Volkswagen наехаў на бардзюрны камень, перакуліўся і наехаў на святлафор. Кіроўца і пасажыр Volkswagen шпіталізаваны.

Рух транспарту ў раёне вуліцы Арлоўскай доўгі час ішоў з затрымкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі