Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на восьмае месца
Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак.
Па-ранейшаму лідыруе амерыканка Серэна Уільямс, на другім месцы — кітаянка Лі На. На трэцяе паднялася румынка Сімона Халеп, якая прайграла ў фінале адкрытага чэмпіянату Францыі расіянцы Марыі Шарапавай. Дарэчы, Шарапава паднялася з восьмага месца на пятае — памянялася пазіцыямі ў рэйтынгу з беларускай Вікторыяй Азаранкай.
Былая першая ракетка свету даўно не выбывала з першай пяцёркі. Як вядома, з-за траўмы Віка прапусціла сёлета некалькі турніраў, у тым ліку і "Ралан Гарос". У выпадку чарговага пропуску ці няўдач у гульнях яна можа застацца без месца ў першай дзясятцы.
Фота — daylife.com, Reuters