Азаранка і Барці выйшлі ў другі раунд турніру ў Маямі
Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйшлі ў другі раунд тэніснага турніру ў Маямі ў парным разрадзе. У першым раундзе яны адолелі чэшскі тандэм Барбора Крэйчыкава/ Кацярына Сінякова — 6:3, 6:7 (1:7), 10:7.
У наступным раундзе Азаранка і Барці будуць супрацьстаяць сербска/расійскай пары Аляксандра Круніч/ Аляксандра Панова. Сустрэча запланаваная на сённяшні вечар.
Азаранка выступала ў Маямі ў адзіночным разрадзе, але ў другім раундзе саступіла прадстаўніцы Францыі Каралін Гарсія — 3:6, 4:6.