Азаранка і Марозава выйгралі парны паядынак у матчы Кубка Федэрацыі
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава выйгралі парны паядынак матчу Беларусь — Нямеччына ў чвэрцьфінале Кубка Федэрацыі. Яны гулялі супраць тандэму Ганна-Лена Гронефельд / Мона Бартэль. Перамога дасталася беларускам цяжка: першы сэт яны скончылі з лікам 6:1, але затым немкі цалкам узялі гульню пад кантроль і другі сэт быў ужо 0:6. Трэці сэт скончыўся з лікам 11:9 і прынёс выйгрыш Азаранка і Марозавай.
Да гэтага беларускі ў трох адзіночных паядынках лёгка адолелі нямецкіх саперніц: Аляксандра Сасновіч абыграла Таццяну Марыю — 7:6 (7:3), 6:3, Арына Сабаленка была мацнейшай за Андрэа Петкавіч — 6:2, 6:1, а потым разграміла і Лауру Зігемунд — 6:1, 6:1.
Перад парным паядынкам беларускі ўжо забяспечылі сабе выхад у паўфінал Кубка Федэрацыі. Выніковы лік матча — 4:0.