Азаранка: Лекар не бачыць у маім пашкоджанні нічога сур'ёзнага
Беларуская тэнісістка атрымала пашкоджанне правай нагі падчас стартавага матча на Уімблдоне з Марыяй Жоаў Келер з Партугаліі.
Вікторыя Азаранка здолела дагуляць другі сэт і перамагчы з лікам 6:1, 6:2.
Як паведамляе сайт goals.by, другая ракетка свету спадзяецца, што пашкоджанне не перашкодзіць ёй працягваць гуляць на прэстыжным турніры. Тым больш, што лекар не пабачыў у ім "нічога сур'ёзнага". Яе наступнай саперніцай будзе італьянка Флавія Пенета. Паядынак мусіць прайсці 26 чэрвеня.