Азаранка прайграла першай ракетцы свету ў 1/8 фіналу на турніры ў Маямі
У 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Маямі беларуска Вікторыя Азаранка (15-е месца ў рэйтынгу WTA) саступіла першай ракетцы свету — аўстралійцы Эшлі Барці.
Трохсетавы паядынак працягваўся 1 гадзіну 54 хвіліны. Азаранака прайграла з лікам 1:6, 6:1, 2:6.
У чвэрцьфінале саперніцай Эшлі Барці будзе пераможца матчу паміж беларускай Арынай Сабаленка (8) і чэшкай Маркетай Вандроўшавай (20).
Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.
The defending champ continues @ashbarty defeats Azarenka, 6-1, 1-6, 6-2.#MiamiOpen pic.twitter.com/dNzZ2cflnS
— wta (@WTA) March 29, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.