Азаранка прайграла Серэне Уільямс і выбыла з турніру ў Індыян-Уэлсе

Азаранка прайграла Серэне Уільямс і выбыла з турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 48-е месца ў рэйтынгу WTA, саступіла амерыканцы Серэне Уільямс (10) у другім раундзе турніру ў Індыян-Уэлсе. Двухсэтавы паядынак доўжыўся 2 гадзіны 8 хвілінаў і скончыўся з лікам 5:7, 3:6.

Азаранка двойчы здабывала тытулы ў Індыян-Уэлсе — у 2012 і ў 2016 гадах, прычым у апошнім яна ў фінале абыграла Уільямс.

Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны, Аляксандра Сасновіч (34) саступіла ў 1/32 фіналу ўкраінцы Кацярыне Казловай (114) — 4:6, 6:2, 0:6.

Сёння ў другім раундзе згуляе першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (9) — яе саперніцай стане Айла Тамлянавіч з Аўстраліі (44).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі