Азаранка стартавала на турніры ў Вашынгтоне з перамогі

Азаранка стартавала на турніры ў Вашынгтоне з перамогі

Вікторыя Азаранка стартавала на турніры WTA ў Вашынгтоне з перамогі. У матчы 1/16 фіналу беларуская тэнісістка абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую — 6:4, 6:0. Азаранка на сённяшні дзень 20-я ракетка свету, яе саперніца — 77-я.

У 1/8 фіналу Вікторыю чакае сустрэча ў чацвер з Тэрэзай Марцінцовай з Чэхіі (73).

Ілля Івашка (49) на турніры ATP у Вашынгтоне выбыў ужо на старце, прайграў амерыканцу Себасцьяну Кордзе (54) — 4:6, 6:7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі