Азаранка выбыла з турніру ў Дубаі

Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка выбыла з тэніснага турніру ў Дубаі. У сераду ў матчы 1/8 фіналу яна прайграла амерыканцы Мэдысан Кіз — 2:6, 1:6. Азаранка на сённяшні дзень 14-я ў сусветным рэйтынгу, яе саперніца — 23-я. 

Верагодна, Вікторыя не паспела аднавіцца — у аўторак у яе быў цяжкі трохсэтавы паядынак з амерыканкай Амандай Анісімававай, які працягваўся больш за дзве гадзіны. Дагэтуль Кіз яна не прайгравала.

Напярэдадні на стадыі 1/16 фіналу з турнірам развіталася Аляксандра Сасновіч. 22 лютага ў 1/8 фіналу згуляе Арына Сабаленка, другая ракетка свету. Яе саперніца — Алена Астапенка (20) з Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі