Азаранка выйдзе на корт упершыню пасля траўмы

Як паведамляе "Прессбол", Вікторыя Азаранка паўдзельнічае ў тэнісным турніры ў каліфарнійскім Карлсбадзе. Ён стартаваў у панядзелак, але беларуска пачне з другога круга. Першай саперніцай Азаранкі стане пераможца пары Флавія Пенета / Франчэска Ск'явоне.



Нагадаем, у рэйтынгу WTA беларуская тэнісістка займае трэці радок. Наперадзе па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс і расіянка Марыя Шарапава.
 

Фота — daylife.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі