Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Катары, Астапенка не паціснула ёй руку
Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Катары. У паядынку 1/8 фіналу беларуская тэнісістка, 31-я ў сусветным рэйтынгу, лёгка абыграла 11-ю ракетку свету Алену Астапенка з Латвіі — 6:0, 6:3. Матч працягваўся амаль паўтары гадзіны. Пасля заканчэння гульні каля сеткі Астапенка не паціснула Азаранка руку, а працягнула ракетку. Дакрануцца ракеткай у адказ Вікторыя адмовілася.
Падобныя дзеянні ў дачыненні беларускіх тэнісістак нярэдкія. Звычайна ім не падаюць руку ўкраінскія тэнісісткі з-за таго, што Беларусь — саўдзельнік агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Наступная саперніца Вікторыі Азаранка — першая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы, якая ў 1/8 фіналу перамагла расіянку Кацярыну Аляксандраву — 6:1, 6:4. Дагэтуль яны сустракаліся тройчы. У 2020-м на US Open выйграла Азаранка, у 2022-м двойчы перамагла Свёнтак (на турнірах у Рыме і Адэлаідзе). Іх чацвёрты паядынак пройдзе ў чацвер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.