Азаранка захавала другую пазіцыю ў рэйтынгу WTA
У панядзелак апублікаваны абноўлены рэйтынг жаночай тэніснай асацыяцыі.
На першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца амерыканка Серэна Уільямс, у яе 13 тысяч ачкоў. Беларуска Вікторыя Азаранка мае 6581 ачко. Нагадаем, яны няўдала выступілі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. На трэцяе месца выйшла кітаянка Лі На — 6570 балаў.
Расіянка Марыя Шарапава цяпер толькі на пятым месцы, на чацвёртым — полька Агнешка Радваньска. Беларуска Вольга Гаварцова з 98-га месца паднялася на 96-е.